Галоўная інтрыга дзіцячага Еўрабачання-2014 вырашылася

16 ноября 2014

Галоўная інтрыга дзіцячага Еўрабачання-2014 вырашылася. Напярэдадні позна вечарам на Мальце прайшло фінальнае шоу. Прамую трансляцыю конкурсу вялі тэлеканалы Беларусь 1 і Беларусь 24.


Наш Сокал узляцеў над Еўропай першым - Надзея Місякова адкрывала шоу беларускамоўнай песняй (аранжыроўку зрабіў спявак Юзары). Надзея выканала свайго Сокала разам з танцавальным калектывам Vegas Dance. Амаль кожная з краін-удзельніц падчас галасавання адрасавала нашай выканаўцы балы.


Надзея Місякова, прадстаўніца Беларусі на дзіцячым конкурсе песні Еўрабачанне-2014: Дзякуй ўсім тым, хто мяне падтрымліваў, таму што гэта адчувалася і надавала мне сіл і ўпэўненасці.


За права стаць лідарамі ў спісе галасавання змагаліся 16 краін: 13 салістаў, дуэт, трыа і квінтэт. Пакараць мальтыйскую сцэну горада Марса прыехалі ў асноўным дзяўчынкі. Адзіны канкурсант мужчынскага полу - італьянец Вінчэнца Кантыела. Менавіта яму ўдалося заваяваць галоўную статуэтку.


Дарэчы ўзнагароду-статуэтку атрымаў не толькі трыумфатар, але і ўладальнікі другога і трэцяга месцаў - Балгарыя і Арменія. Наша Надзея Місякова ў выніку заняла 7 месца.

У Мінску ў дэкарацыях Белтэлерадыёкампаніі за яе хварэлі сябры, калегі па вакальным ансамблі Заранак. Падчас трансляцыі дзеці цыціравалі беларускі хіт Сокал і нават спрабавалі зрабіць немагчымае - прагаласаваць за нашу прадстаўніцу на Мальце.


Дарэчы, Беларусь двойчы станавілася трыумфатарам конкурсу. У 2005 і ў 2007 гадах.


Надзея Місякова, яе калектыў і ўся творчая каманда Белтэлерадыёкампаніі вернуцца ў Мінск рэйсам з Вены заўтра позна ноччу.