Гільдыя прадзюсараў ЗША назвала лепшы мастацкі фільм года

20 января 2020
Брытанская драма пра Першую сусветную "1917" удастоеная прэміі Гільдыі прадзюсараў Амерыкі як лепшы мастацкі фільм мінулага года. Сусветная прэм'ера стужкі адбылася ў канцы 2019.  Лепшым дакументальным фільмам прызнаны "Апалон-11", а лепшай анімацыяй - "Гісторыя цацак 4". Сярод лепшых серыялаў і "Чарнобыль". 

Сёлета асноўнымі прэтэндэнтамі на "Оскар" крытыкі лічаць фільмы "Аднойчы ў Галівудзе", "Ірландзец", "Паразіт" і "Джокер".