Гід па прыкметных культурных лакацыях - зараз у праекце "Праменад"

30 апреля 2021

Па ідэі, як незвычайна тэхнічна ўпрыгожыць галоўныя святочныя стравы, - да экспазіцыі ў Беларускі дзяржаўны універсітэт, а па гістарычную крыніцу пра інтэлектуальнае жыццё Францыі – у Нацыянальную бібліятэку. Арыстакратычныя кнігі з залатымі гербамі і вензелямі экспануюць да канца лета. 

Больш падрабязны візуальны гід па прыкметных культурных лакацыях - зараз у нашым праекце "Праменад".

Перад тым, як планаваць уікенд за сотні кіламетраў ад сталіцы,  напрыклад, у Палессі, прапануем правесці лікбез і падрыхтавацца да падарожжа. У Палацы мастацтва - атмасфера некранутай мясцовасці. Пейзажы і быт - у лепшых традыцыях і з сучасным падыходам - справа рук палешука Аляксандра Грэся.

Успаміны з дзяцінства – зараз у саломе. З дыпломам Політэхнічнага інстытута ўжо 40 гадоў як стварае цукерачніцы, скрынкі і галаўныя ўборы. Прычым, так бачыць восень, сонца і ластаўку. Абгортвае не толькі інтэр'ер. Аксесуары з маркай "Грэсь" - на легендарных "Харошках". 

Фантазіяй мастака была аформлена і выстава ЮНЕСКА да 500-годдзя Скарыны ў Францыі

Аднавілі хроніку 86-га. Нацыянальных архіў прапанаваў раней засакрэчаныя даклады, а музей Міністэрства па надзвычайных сітуацыях - фота ліквідацыі наступстваў. У кадры - вёскі, якія яшчэ не закапалі ў зямлю. У прамым сэнсе. А насупраць - мэбля, якую фактычна ратавалі са старых дамоў.

Жах трагедыі дэманструюць і праз цёмныя рыскі алеем. Беларускія мастакі - Давідовіч-Зосін, Паплаўскі і Шматаў - тут толькі пра людскія эмоцыі ад Чарнобыля. 

Асаблівыя выхадныя для праваслаўных вернікаў. Ужо ў нядзелю кожнага павітаюць радасным "Хрыстос Уваскрос!". А як віншавалі адзін аднаго з Вялікаднем стагоддзе таму - убачыце тут, у Доме-музеі I з'езда  РСДРП.

У экспазіцыі - велікодныя паштоўкі канца 19-га - пачатку 20-га стагоддзяў і арыгінальныя пісанкі. Усяго каля 50 экспанатаў. Сярод рэдкіх, напрыклад, папяровае "са святам" часоў Першай сусветнай вайны. 

Для гасцей - майстар-клас па стварэнні паштоўкі з выявай музея ў тэхніцы першых фотаздымкаў. 


Калі ж вам у жыцці не хапае драмы, менш чым праз гадзіну ў Вялікім — лёс Ганны Карэнінай ў танцы. Лібрэта пад класіку Чайкоўскага ўжо паўтара года збірае аншлаг. Паспейце купіць квіток у 19-е стагоддзе! Не сядзіце дома, а з задавальненнем насычайцеся культурнымі эмоцыямі.  Больш ідэй для уікенда — на сайце Белтэлерадыёкампаніі.