Геаметрычны абстрактны жывапіс можна ўбачыць у Нацыянальным мастацкім музеі

9 февраля 2017

Свой персанальны праект прапанаваў расійскі мастак. Іскандэр Ільязаў па адукацыі юрыст, але сваё мастацтва лічыць не часовым хобі, а сур'ёзнай прафесіяй. Карціны напісаны алеем. У іх, паводле слоў аўтара, зашыфраваны сюжэты і філасофія жыцця.

Апошнія гады мастак шмат часу праводзіць на Лазурным беразе Францыі, што яго натхняе. Карціны Ільязава адрозніваюцца яснай кампазіцыяй і выверанымі каляровымі спалучэннямі.