Генеральны партнёр конкурсу - кампанія "Беллакт" - падрыхтаваў для нашых юных гасцей шмат сюрпрызаў

20 ноября 2018

Кожны дзень удзельнікаў дзіцячага "Еўрабачання" распісаны па хвілінах. Прама зараз дзеці на вечарынцы еўраклуба ў "Прэзідэнт-Гатэлі".

Арганізатар Milky Way Party - кампанія "Беллакт" - адзіны ў Беларусі і адзін з найбуйнейшых на тэрыторыі СНД вытворца дзіцячага харчавання і малочных прадуктаў. Генеральны партнёр конкурсу падрыхтаваў для нашых юных гасцей шмат сюрпрызаў. Захаваць вясёлыя моманты з новымі сябрамі і прывезці ўспаміны з Беларусі ў сваю краіну можна было з дапамогай фотабокса і маментальных здымкаў. Таксама канкурсанты правялі сяброўскі караоке-батл, дзе кожны ўдзельнік змог прадэманстраваць свае музычныя таленты.

Вечарынкі еўраклуба будуць праходзіць на працягу тыдня. Для дзяцей гэта магчымасць лепш пазнаёміцца і згуртавацца ў адну еўравізійную каманду.