Гедымін вернецца да сцен Лідскага замка ў жніўні

18 февраля 2019

Бронзавая конная статуя Вялікага князя Літоўскага і заснавальніка Ліды ўзвысіцца на пастаменце з граніту Ладажскага радовішча. Праект рэалізуецца за спонсарскія сродкі і ахвяраванні лідчан. Скульптура міжнароднага значэння вышынёй звыш 6 метраў і вагой 3 тоны. Зараз гатовы пластылінавы макет помніка   ў маштабе 1 да 4. 

Конныя скульптуры ў Беларусі ў дэфіцыце. Гістарычныя легенды "ўехалі" на кані толькі   ў Віцебск, Полацк і Бабруйск. Неўзабаве з'явіцца помнік і князю Глебу Мінскаму    насупраць Кафедральнага сабора сталіцы. А сімвал Лідскага замка    ўпрыгожыць горад да 75-годдзя Гродзенскай вобласці.