Гастрольны тур Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

2 ноября 2014

Ад ваенных кампазіцый да хіп-хопа. Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адзначае юбілей гастрольным турам па Беларусі. За 75 гадоў набраўся даволі багаты рэпертуар. Усяго больш за 2 тысячы кампазіцый і дзясяткі танцавальных пастановак - ваенныя, народныя, эстрадныя песні, духоўная і класічная музыка. У харэаграфічных пастаноўках элементы хіп-хопа і нават брэйкданса. Усе ўдзельнікі - маладыя дыпламаваныя артысты. Сярэдні ўзрост калектыва - 35 гадоў. Ёсць і свая дзіцячая харэаграфічная студыя.


У штогадовым графіку ваеннага ансамбля - больш за сотню канцэртаў. Фестывалі Германіі, Францыі Польшчы, Партугаліі не абыходзяцца без ансамбля Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у якасці ўдзельніка.