Галерэю пад адкрытым небам папоўнілі каля двух дзясяткаў работ Зоі Луцэвіч

20 июля 2019

Галерэю пад адкрытым небам на плошчы Якуба Коласа ў Мінску папоўнілі каля двух дзясяткаў работ Зоі Луцэвіч. Прадстаўніца творчай дынастыі, самабытная мастачка, якая працуе ў розных жанрах і напрамках выяўленчага мастацтва, прэзентавала жывапіс і графіку розных перыядаў сваёй творчасці. Работы алеем, акварэллю і акрылам. Сюжэтныя палотны і калажы знаёмяць з мастацтвам, далёкім ад рэалістычнага. Выстава "Оўпэн эйр" будзе працаваць у Мінску да пачатку восені, потым экспазіцыя Зоі Луцэвіч адправіцца ў Брэст. Зараз мастачка стварае новыя работы для Палаца мастацтваў. Творы прысвечаны адвечнай тэме - каханню.