Галерэю пад адкрытым небам на плошчы Якуба Коласа папоўнілі работы Зоі Луцэвіч

16 июля 2019
Галерэю пад адкрытым небам на плошчы Якуба Коласа ў Мінску  папоўнілі  каля двух дзясяткаў работ Зоі Луцэвіч. Прадстаўніца творчай  дынастыі, самабытны мастак, які працуе ў розных жанрах і напрамках выяўленчага мастацтва,  прэзентавала жывапіс і графіку розных перыядаў сваёй творчасці. Работы алеем, акварэллю і акрылам. Сюжэтныя палотны і калажы знаёмяць гледача з мастацтвам, далёкім ад рэалістычнага.

Выстава "Оўпэн эір" будзе працаваць у Мінску да пачатку восені, потым экспазіцыя Зоі  Луцэвіч  адправіцца ў Брэст. Зараз мастачка стварае новыя работы - для Палаца мастацтваў. Творы прысвечаныя  адвечнай тэме - каханню.