Галерэя "Універсітэт культуры" прэзентавала новы праект

30 сентября 2017

Паэзія і фота ў адной выставачнай прасторы. Галерэя "Універсітэт культуры" прэзентавала новы праект. Адкрыццё выставы прымеркавана да Дзён еўрапейскай спадчыны. У экспазіцыю ўвайшлі каля 70 здымкаў, кожны суправаджаецца паэтычнымі тлумачэннямі.

Адкрыццё вернісажу прайшло ў фармаце прэзентацыі-абмеркавання. Аўтары праекта гутарылі з наведвальнікамі, адказваючы на пытанні, што цікавілі публіку.