Галерэя піраграфіі адкрылася ў Жодзіне

20 февраля 2020
Вогненнае мастацтва. Першую ў краіне галерэю піраграфіі адкрылі ў Мінскай вобласці. Мудрагелістыя ўзоры на сувенірах, пейзажы і нават партрэты аматары такой тэхнікі выпальваюць на драўляным палатне. У экспазіцыйным зале ў Жодзіне пакуль  вырабы аднаго майстра. Ігар Каперскі больш за 40 гадоў стварае карціны з дапамогай агню. У яго калекцыі  звыш 150 работ. Дарэчы, у галерэі ён выставіў не толькі самі прадметы мастацтва, але і інструменты, з дапамогай якіх "малююць" драўляныя карціны.

Вогненнае мастацтва зараз асвойваюць і вучні майстра. А ў планах самаго мастака - вывучыць новую тэхніку выпальвання карцін з дапамогай лупы.