"Галерэя ДК" перанесла адкрыццё выставы Рамана Камінскага ў анлайн

3 апреля 2020
Арт-перформансы пераходзяць у анлайн. Так, сёння мінская "Галерэя ДК" адкрые выставу ў прамым эфіры "Інстаграма". А 5-й гадзіне  вечара кожны зможа ўбачыць, як ствараюць сучасны арт,  і гэта з дапамогай гаджэта з любога зручнага месца. 

13 свежых абстракцый і інсталяцыі са скрынь з-пад агародніны  ад мастака Рамана Камінскага. Ён жа правядзе кароткую віртуальную экскурсію па экспазіцыі. У прасторы "Галерэі"  свежы погляд на маркетынг і фільм "Касмічны баскетбол".

Раман Камінскі вучыўся ў знакамітым Віцебскім худграфе і скончыў Акадэмію медыяарту ва Украіне. З суботы работы мастака можна ўбачыць і ў рэальным вымярэнні, выстава ў "Галерэі ДК" будзе адкрыта для ўсіх.