Гала-канцэрт пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу юных музыкантаў прайшоў ў сталіцы

23 Снежня 2019
"Музыка дзіцячай душы". Гала-канцэрт пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу юных музыкантаў прайшоў сёння ў сталіцы. У зале Мінскай духоўнай акадэміі свой талент прадэманстравалі 12 вакалістаў і выканаўцаў класічнай музыкі - гэта дзеці з асаблівасцямі развіцця, а таксама без бацькоўскай апекі. На сцэну яны выйшлі разам з прафесійнымі музыкантамi.

Уладальнікі Гран-пры і першых месцаў конкурсу атрымалі імянныя стыпендыі Беларускага дзіцячага фонду. Таксама для ўдзельнікаў арганiзавалi адукацыйныя і пазнавальныя экскурсіі па Мінску.