Гала-канцэрт фіналістаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" пройдзе 28 лютага

28 января 2020
Стала вядомая дата гала-канцэрта нацадбору на "Еўрабачанне". Ён пройдзе ў здымачным павільёне "Беларусьфільма" 28 лютага. Сёння ў Белтэлерадыёкампаніі прайшла жараб'ёўка фіналістаў. Артысты самастойна вызначылі парадак сваіх выступленняў на шоу - цягнулі нумары ў прысутнасці творчай групы. Дарэчы, у такой паслядоўнасці выканаўцы будуць не толькі выходзіць на сцэну, але і рэпеціраваць. 

1. Вольга Шыманская (NAPOLI) - Dоn't let me down;

2. Аляксандра Захарык (Саша Захарык) - Rocky Road; 

3. Анастасія Вахомчык (Анастасія Малашкевіч) - Invisible;

4. Вольга Грыгор'ева, Юлія Яначкіна, Святлана Каўфман (група CHAKRAS) - La-ley-la;

5. Анастасія Гламозда - Burning again;

6. Анастасія Развадоўская - Hello;

7. Ян Яраш - Fire;

8. Анжаліка Пушнова - True Love;

9. Дар'я Хмяльніцкая - On Fire;

10. Юлія Быкава (AURA) - "Барані сваё";

11. Кацярына Смольская (КейСі) - Chili Pepper; 

12. Валерыя Грыбусава, Уладзіслаў Пашкевіч (VAL) - "Да вiдна".

Усяго ў фінале выступіць тузін артыстаў. Адкрые шоу спявачка NAPOLI - гэта яе сёмая спроба заваяваць еўрагледача, а завершыць электронны дуэт VAL. Прамую трансляцыю па традыцыі будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Падрыхтоўка да гала-канцэрта ўжо пачалася. Сёння на аргсходзе з фіналістамі абмеркавалі дэталі іх нумароў ва ўмовах сцэны. А на наступным тыдні артысты возьмуць удзел у здымках відэавізітовак. Іх тэлегледачы ўбачаць у прамым эфіры 28 лютага.