Нацыянальны мастацкі музей Беларусі адкрывае імёны новых беларускіх майстроў. Сховішча скарбаў эксперыментуе з фарматамі і выстаўляе працы сучаснікаў ў арт-кафэ. Сёння тут экспануецца фуд-арт Дар'і Карпавай. На холст аўтар пераносіць прыдатных для ежы персанажаў. Некласічныя нацюрморты аўтара з садавіной і агароднінай - напамін эстэтам. Арт-тэрапія добра, але ў сувязі з эпідсітуацыяй неабходна ўжываць больш вітамінаў.
Нацыянальны мастацкі працягне супрацоўніцтва з маладымі аўтарамі
У Нацыянальным мастацкім прагназуюць, што лічбы выставачных праектаў сучасных мастакоў будуць расці - у перспектыве адкрыццё корпуса на Карла Маркса. Там і з'явяцца незалежныя залы.













