Французскі кінарэжысёр Давід Фанкінос прэзентаваў сваю новую кнігу ў Мінску

16 февраля 2018

Французскі кінарэжысёр Давід Фанкінос прэзентаваў сваю новую кнігу ў Мінску і сустрэўся з беларускімі студэнтамі-франкафонамі, школьнікамі і прыхільнікамі творчасці. Аўтар дзясяткаў раманаў, перакладзеных больш як на 40 моў, падзяліўся ўражаннямі ад беларускай сталіцы.

Давід Фанкінос, пісьменнік, Францыя:

«Гэта мой чацвёрты візіт у вашу краіну, ваш горад. Мяне вельмі захапляюць вашы мясціны. Я люблю людзей, адчуваю іх зацікаўленасць да сучаснага мастацтва, да сучаснай літаратуры. Такія візіты для мяне – заўсёды новыя пошукі натхнення».

Самы вялікі літаратурны поспех французскага пісьменніка - раман «Шарлота». Кніга тыражом амаль у паўмільёна стала фіналістам прэстыжнай ва ўсім свеце літаратурнай прэміі Ганкур.