Фае кінатэатра "Цэнтральны" запрашае на новую фотавыставу "Маленькімі ножкамі па вялікай планеце"

28 июля 2016

Шчаслівыя моманты дзяцінства. Фае кінатэатра "Цэнтральны" запрашае на новую фотавыставу «Маленькімі ножкамі па вялікай планеце». Беларускія прафесійныя фотамастакі Валерыя Касперава з Віцебска і Марыя Бальдзюсава з Мінска аб'ядналі сваю творчасць тэмай дзяцінства.

Фотавыстава запрашае наведвальнікаў да 25 жніўня. Уваход вольны.