Фотавыстава "Жыццёвы шлях камандантэ Уга Чавеса" адкрываецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

13 августа 2015

"Жыццёвы шлях камандантэ Уга Чавеса" - фотавыстава з такой назвай адкрываецца сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Тут паказаныя самыя галоўныя моманты яго жыцця ад дзяцінства да лідарства ў Баліварыянскай рэвалюцыі. Некаторыя фотаздымкі выстаўляюцца ўпершыню. Экспазіцыя ў бібліятэчнай галерэі "Ракурс" прымеркавана да дня нараджэння былога лідара Венесуэлы. Яму мог бы споўніцца 61 год.

Пачатак партнёрскім адносінам паміж нашымі краінамі з боку Венесуэлы паклаў менавіта камандантэ Уга Чавес. Сяброўства і супрацоўніцтва і зараз з’яўляецца асноўным напрамкам у знешняй палітыцы Беларусі і Венесуэлы.