Фотавыстава "Раўнадзенства" праходзіць у галерэі Шчамялёва

10 июня 2021
Майстар класічнай фатаграфіі. На выставе "Раўнадзенства" ў галерэі Шчамялёва прадэманстраваны больш за 25 арыгінальных сярэбрана-жалацінавых адбіткаў, створаных уручную. Уладзімір Суцягін больш за 35 гадоў фіксуе архітэктурныя і прыродныя помнікі Беларусі. За гэтыя гады сабраў унікальны архіў матэрыяльных аб'ектаў. Сярод іх  фатаграфіі Крэва, Ружан, Гальшан, Заслаўя, Нясвіжа і многіх іншых архітэктурных жамчужын нашай краіны. Святло або святлопіс - менавіта той адзіны інструмент, якім карыстаецца мэтр. Чорна-белыя палотны знятыя выключна на плёначны фотаапарат.

Раўнадзенства - час у годзе, калі працягласць дня і ночы становіцца аднолькавай. Невыпадкова гэта паняцце стала назвай і лейтматывам выставы, якая працягнецца да 11 ліпеня ў рамках Рэспубліканскага фестывалю мастацкай фатаграфіі «МОСТ-21» Беларускага саюза мастакоў.