Фотовыстава "Пекін вачыма фатографаў з Беларусі" прыехала ў Мінск

23 Студзеня 2020
"Пекін вачыма фатографаў з Беларусі". Экспазіцыя ў сотню работ - гэта знаёмства нашых майстроў са сталіцай Кітая падчас міжнароднай экспедыцыі. Пяць беларускіх фатографаў сфакусіравалі сваю ўвагу на сучасным гарадскім ландшафце Пекіна, жыцці і працы яго жыхароў. Яны падарожнічалі па горадзе, наведвалі аб'екты сусветнай культурнай спадчыны, творчыя і прамысловыя пляцоўкі, высокатэхналагічныя зоны, алімпійскія аб'екты.

Вынікам працы беларускіх фотамастакоў стала выстава, якая спачатку дэманстравалася ў Пекіне, адкуль і прыехала ў Мінск у мастацкую галерэю Савіцкага.