Фотавыстава народнага артыста Літвы Юозаса Будрайціса

4 ноября 2013

Не толькі акцёр, які ўвасобіў на экране галерэю незабыўных вобразаў, але і фотамастак, які захоўвае ў кадры прыгажосць прыроды, калегаў-артыстаў і самыя цікавыя моманты здымак. Сёння на адной з галоўных пляцовак Лістапада - у кінатэатры Цэнтральны адкрываецца фотавыстава народнага артыста Літвы, госця 20 кінафестывалю Лістапад і члена журы Юозаса Будрайціса. У Мінск акцёр прывёз серыю работ 70-90-ых гадоў. Гэта нікому раней невядомыя фатаграфіі Андрэя Міронава, Інакенція Смактуноўскага, Аляксандра Кайданоўскага, Георгія Буркова і іншых.


У Мінск акцёр-фатограф прыехаў таксама з фотаапаратам - захаваць беларускі Лістапад, твары калегаў і самыя яркія моманты фестывалю - адна з творчых задач, якую Будрайціс ставіць сабе на кінафоруме.