Фотасесія беларускай ўдзельніцы дзіцячага Еўрабачання

16 сентября 2014
Менш чым два месяцы застаецца да дзіцячага Еўрабачання. Беларуская ўдзельніца Надзея Місякова ўвесь вольны ад вучобы час прысвячае падрыхтоўцы да шоу. Напярэдадні юная спявачка разам са сваім балетам прыняла ўдзел у фотасесіі. Надзея ўпершыню выступіла ў якасці мадэлі. Здымкі праходзілі ля вяслярнага канала пад Мінскам. Лепшыя кадры ўпрыгожаць промапрадукцыю для дзіцячага Еўрабачання. У прэзентацыйны набор увойдуць буклет і дыск з кліпам конкурснай песні Сокал.

Ганна Герт, фатограф, дызайнер: У нас фотасесія ў этнастылі. Мы падтрымліваем тэматыку песні. Паколькі нам спатрэбіліся дэкарацыі скалы, мы выбралі такое незвычайнае месца. Я вельмі люблю працаваць з дзецьмі. Шмат станоўчай энергіі ідзе ад іх падчас здымак - яны вельмі спагадлівыя. Атрымліваюцца натуральныя добрыя кадры.


Балельшчыкаў беларускай удзельніцы дзіцячага Еўрабачання таксама чакаюць сувеніры. У якасці падарунка прыхільнікі Надзеі Місяковай атрымаюць дакладныя копіі галаўнога ўбору юнай вакалісткі.