Фотаработы, надрукаваныя на метале

3 октября 2015

Міжнародная выстава праходзіць у Мінску. Над стварэннем пейзажнай экспазіцыі, якая налічвае 26 работ, працавалі адразу 14 аўтараў. Прафесійныя фатографы з Расіі, Украіны і Беларусі.

Для работ, прапанаваных на выставе, характэрны эфект унутранага святлення, дабіцца якога дазваляе порыстая паверхня алюмінія. Дзякуючы такому металічнаму палатну, тэрмін службы мастацкага вырабу можа ўзрасці да чвэрці стагоддзя, пры гэтым карціна абаронена фактычна ад усіх знешніх уздзеянняў, такіх як святло, пыл і нават агонь.

Расказвае Дар'я Тарасава.

Сама тэхналогія лічбавага анадавання, пры дапамозе якой і магчыма нанясенне малюнкаў на паверхню металу, падобна працэсу татуіроўкі, калі фарбу змяшчаюць не на паверхню скуры, а ўнутр яе. Дзякуючы спецыфічным уласцівасцям металу, зрабіць гэта можна толькі на алюмініі. Дзе пры дапамозе спецыяльнага прамысловага прынтара ўнутр пор ліста і змяшчаюць фарбавальнік. Характэрна, што не адна з карцін, якія знаходзяцца ў экспазіцыі, у сваёй колеравай гаме не маюць белага колеру. Гэта светлавая ілюзія, якую стварае шліфаваны алюміній.

Фатаграфіі на метале з'яўляюцца своеасаблівым прататыпам сучасных лічбавых малюнкаў, аднак з больш высокай якасцю і пашыранымі магчымасцямі пры друку. Што дазваляе сучасным фотамастакам літаральна дэталёва чаканіць беларускія краявіды.

Сучасная фатаграфія – гэта інавацыйная і мадэрнізаваная сфера творчай дзейнасці. Зараз сапраўднае фотамастацтва можна разглядзець нават у метале.