Падарожнічаць па "Планеце без віз". Такую магчымасць дае фотавыстава ў галерэі Міхаіла Савіцкага. 170 фотаздымкаў з 25 краін свету прапануе Станіслаў Янчарскі ў сваім аўтарскім праекце. Гэта не толькі месцы турыстычнага маршруту. Сярод замалёвак падарожніка пустыня Сахара і ледніковыя пейзажы Нарвегіі, краявіды Чылі, Аргенціны, Камбоджы і іншых экзатычных мясцін у свеце. Кожны кадр нараджаўся у складаных метэаўмовах: падчас дажджоў у гарах, ля вулканаў, вадаспадаў. Акрамя пейзажаў, тут прадэманстравана і жанравая фатаграфія - партрэты мясцовых жыхароў. Увогуле ж на асабістай карце фатографа 150 краін планеты.
Асобны раздзел прысвечаны беларускім мясцінам і славутасцям сталіцы, адкуль і пачынаюцца ўсе падарожжы аўтара.













