Фотамастак Міхаіл Маруга пакажа Нашых любімых

27 августа 2014
Выстава аднаго з самых знакамітых фотамастакоў Беларусі Міхаіла Маругі адкрыецца сёння ў Мінску. Пад назвай Нашы любімыя аўтар прэзентаваў фотаздымкі, якія збіраў амаль 20 гадоў. У аб'ектыве фатографа тыя, каго мы бачым з экранаў тэлевізараў кожны дзень: дзеячы кіно і мастацтва, медыйная персоны і музыканты.
Дарэчы, выстава прымеркавая да свята дня горада. Паглядзець на вядомых дзеячаў культуры і мастацтва вачыма аўтара можна будзе да 14 верасня з 11 раніцы да 19 гадзін вечара ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.