Фатографу Любчанскага краю прысвячаецца выстава ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі

11 декабря 2018

Году малой радзімы і фатографу Любчанскага краю Саве Сіўко, які нарадзіўся 130 гадоў таму, прысвячаецца выстава, што адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.
Прапанаваныя матэрыялы з’яўляюцца ўнікальнай скарбніцай візуальнага матэрыялу пра паўсядзённае жыццё беларусаў-заходнікаў у складаную эпоху перамен – 20-50-ыя гады ХХ стагоддзя. Гэта творчая спадчына вясковага фатографа Савы Уладзіміравіча Сіўко (1888 – 1978 гг.), які нарадзіўся ў вёсцы Сенна каля беларускага мястэчка Любча і працаваў у гэтым рэгіёне больш за 30 гадоў.

На выставе прапанаваныя 170 фатаграфій Савы Сіўко, а таксама новыя знаходкі, што паўсталі падчас музейных экспедыцый. Большасць з іх – гэта сапраўдныя жэлаціна-сярэбраныя фотаадбіткі, надрукаваныя з арыгінальных негатываў метадам кантактнага фотадруку.