Фотаграфіка Маргарыты Трэнінай у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры"

28 июля 2020
Фотаграфіка Маргарыты Трэнінай у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры". Персанальная выстава беларускага фатографа аб'яднала працы, выкананыя ў аўтарскай тэхніцы размалёўвання бромасярэбраных фатаграфій, на паперы і тканіне. У экспазіцыі 14 здымкаў, а таксама адбіткі з негатываў, на якіх чытаюцца нацыянальныя краявіды. Шэраг твораў прысвечаны беларускім балотам. Гэтыя чорна-белыя кадры Маргарыта Трэніна  зняла яшчэ ў 80-х на пленэрах. Працы на экспанаванне перадаў народны фотаклуб "Мінск".


Сёння ў галерэі лекцыя "Пра фотаграфіку"


Як ствараюцца здымкі, ці можна лічыць фатаграфію мастацтвам -  у галерэі "Універсітэт культуры" абмяркуюць 29 ліпеня. У 18:00 там адбудзецца тэматычная лекцыя Ігара Калашнікава. Уваход вольны.