Выстава 10-ці прафесійных фотамастакоў - у беларускай сталіцы

20 марта 2019

Па краінах і кантынентах. Выстава 10-ці прафесійных фотамастакоў - у беларускай сталіцы. Гэта своеасаблівы візуальны водзыў дасведчаных падарожнікаў праз фотаздымкі пра шматграннасць і прыгажосць свету. Удзельнікі праекта - члены беларускага грамадскага аб'яднання фатографаў "Фота Трэвел Клаб". Прадэманстраваныя работы з Ісландыі, Індыі, Італіі, Манголіі, краін Афрыкі. У аб'ектыве аўтараў - не толькі прыродныя з'явы і пейзажы, але і традыцыі розных народаў.

Падчас праекта па суботах арганізаваны творчыя сустрэчы з мастакамі, якія падзеляцца сваімі прафесійнымі сакрэтамі.