Архіўныя фотадакументы і іншыя рарытэты часоў стварэння Арганізацыі Аб'яднаных Нацый пакажуць у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі ў рэжыме анлайн. Выстава прымеркавана да 75-годдзя канферэнцыі ў Сан-Францыска. У тым пасяджэнні ўдзельнічалі 50 дзяржаў, у тым ліку дыпламаты яшчэ савецкай Беларусі. Напрыклад, Кузьма Кісялёў - першы міністр замежных спраў БССР. Сустрэча ў Сан-Францыска скончылася падпісаннем Статута ААН, якім сёння кіруюцца ва ўсім свеце. У аснове экспазіцыі здымкі з фондаў Арганізацыі. Шырокай публіцы ў нашай краіне яны дэманструюцца ўпершыню. Выстава будзе даступная для віртуальнага наведвання на медыяплатформах музея ў "Інстраграме", "Фейсбуку" і на YouTube-канале.
Фотаархівы ААН у Нацыянальным гістарычным музеі
24 апреля 2020