Фота Мінска з розніцай у 30 гадоў прадстаўлены ў Нацыянальнай бібліятэцы

13 сентября 2019
Працэс "ад застою да перабудовы", ад праспекта Леніна да Незалежнасці з аднолькавага ракурсу! Знайсці адрозненні галоўнай магістралі Мінска  "тады і зараз"  такі фотаквэст прадставіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі. 142 здымкі зробленыя майстрам Вадзімам Качанам. У 80-ых ён зафіксаваў на аб'ектывы ФЭДа і "Зеніта"  моманты і выявы вуліц Герцэна, плошчы ля чыгуначнага  вакзала і Нямігі. Праз 30 гадоў фотаальбом афіцыйна завершаны: кадры горада зробленыя з тых жа месцаў, але ўжо на смартфон. Так аўтар зрабіў акцэнт на адрозненні эпох і ў тэхналагічнасці.

Усе фатаграфіі сабраныя ў некалькіх глянцавых альбомах. Гэта "Беларусы 80-х", "Горад і людзі". "Знікаючы час". Апошні зроблены ў адзіным экзэмпляры. У будучыні  кнігу плануюць запусціць у друк для продажу.