Форум "Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства"

11 ноября 2015

У Магілёве адкрыўся міжнародны форум "Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства". Свае этнічныя народныя калектывы, а таксама працы майстроў мастацкіх промыслаў, сёлета прапанавалі 11 краін. Пройдзе і шэраг сустрэч навуковых супрацоўнікаў, якія займаюцца захаваннем культуры ў сваіх краінах. Такі абмен, на думку арганізатараў, спрыяе ўмацаванню міжнародных адносін і пабрацімскіх сувязяў. Сярод удзельнікаў форуму - дэлегацыі з Расіі, Азербайджана, Турцыі, Галандыі, Францыі.

Канцэрты ўдзельнікаў міжнароднага форуму пройдуць у шматлікіх раённых цэнтрах Магілёўскай вобласці. Артысты наведаюць беларускія славутасці.