Форум кампазітараў краін СНД збяруць у Маладзечне

30 января 2020
У музычным каледжы імя Агінскага ў Маладзечне рыхтуюцца да VI Міжнароднага сімфанічнага форуму маладых кампазітараў краін СНД. На навучанне прыедуць больш за дваццаць таленавітых музыкантаў. Для іх на базе каледжа арганізуюць майстар-класы і навучанне ў майстроў сцэны з розных краін. За дзесяць дзён канкурсанты павінны напісаць сваю музычную кампазіцыю на прапанаваную тэму і вершы. Акампаніраваць юным талентам будзе заслужаны аматарскі калектыў Беларусі сімфанічны аркестр Маладзечанскага музычнага каледжа.  Гасцей форуму ў Маладзечне чакаюць 19 красавіка, за дзесяць дзён па выніках працы разам выдадуць музычны альбом з лепшымі творамі.