Форум "Гуманітарнае партнёрства ў Саюзнай дзяржаве" праходзіць у Маскве

23 Лістапада 2017

Супрацоўніцтва паміж музеямі Беларусі і Расіі павінна развівацца больш актыўна. Гэтае пытанне абмяркоўвалі на форуме "Гуманітарнае партнёрства ў Саюзнай дзяржаве", які праходзіць у гэтыя дні ў Маскве. Паводле слоў удзельнікаў, сёння музейным працаўнікам дзвюх краін не хапае прафесійных зносін. І Саюзная дзяржава гатова падтрымаць правядзенне форуму, дзе былі б паднятыя пытанні супрацоўніцтва музеяў Беларусі і Расіі. Гэта датычыцца арганізацый сумесных выстаў, абмену фондамі, правядзення віртуальных экскурсій.

Таксама на форуме прапанавалі развіваць спецыяльныя турыстычныя маршруты, дзякуючы якім школьнікі, студэнты і моладзь, якая працуе, мелі б магчымасць наведваць розныя культурныя цэнтры Мінска, Масквы і Санкт-Пецярбурга.