У калекцыю мастацтва краін Усходу паслом Дзяржавы Палесціна перададзена традыцыйная іерусалімская кераміка. Рэчы, якія папоўнілі фонд, робяць у горадзе Хеўрон - адным з найстаражытнейшых гарадоў свету. Для іўдзеяў, хрысціян і мусульман гэта другі па святасці горад пасля Іерусаліма. Усе рэчы - ручная праца палесцінскіх майстроў.
Іерусалімская кераміка - даволі маладое мастацтва. Яно зарадзілася ў пачатку XX стагоддзя. Калі паўстала пытанне аб неабходнасці рэстаўрацыі кафлі мячэці Купал Скалы, былі запрошаны майстры з Турцыі. Яны і стварылі майстэрні ў Хеўроне. Усе падораныя прадметы можна ўбачыць на выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі ў зале Усходу.













