Фіналы адборачных тураў на "Славянскі базар" стартавалі ў мінскім Тэатры эстрады

18 марта 2017

Сёння стануць вядомыя імёны прадстаўнікоў ад Беларусі на "Славянскі базар у Віцебску". Фіналы адборачных тураў стартавалі ў мінскім Тэатры эстрады. У гэтыя хвіліны праходзіць праслухоўванне на дзіцячы конкурс. У ім удзельнічаюць 10 юных вакалістаў. У складзе судзейскай калегіі - вядомыя выканаўцы і кампазітары. Упершыню галасаванне праходзіць у адкрытым фармаце. Вынікі транслююцца на электронным табло. Яшчэ адна навіна - за адборам на конкурс "Славянскага базара ў Віцебску" могуць назіраць гледачы.

А ў шэсць вечара адбудзецца праслухоўванне для дарослых канкурсантаў. Фіналістаў таксама 10. Нагадаем, што Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе ў ліпені. Білеты ўжо ў продажы.