Пераможцы 2-га паўфінальнага раўнда народнага шоу талентаў "Я магу!" - студыя тэатра і танца Liveнь і Андрэй Мартыновіч

18 апреля 2015

Сталі вядомыя імёны пераможцаў заключнага - 12-га паўфінальнага раўнда народнага шоу талентаў "Я магу!". Барацьбу за галоўны прыз праекта прадоўжаць студыя тэатра і танца Liveнь і Андрэй Мартыновіч.

Журы паўфіналу ў складзе генеральнага прадзюсара Белтэлерадыёкампаніі Кірыла Казакова, тэлевядучай Ганны Бонд і рэжысёра Уладзіміра Янкоўскага зрабіла свой выбар на карысць танцавальнага дуэта са студыі тэатра і танца Liveнь з Гомеля. Нагадаем, галасаванне журы праходзіла падчас здымак паўфіналу.

Вечарам 18 красавіка свайго фаварыта ў дванаццатым паўфінале таксама вызначылі і тэлегледачы "Беларусь 1". Барацьбу за галоўны прыз прадоўжыць Андрэй Мартыновіч з Гродна.