Фіналісты нацадбору на "Еўрабачанне" вызначыліся, у якім парадку выходзіць на сцэну

5 февраля 2019

Фіналісты нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2019" вызначыліся, у якім парадку выходзіць на сцэну. У Белтэлерадыёкампаніі адбылася жараб'ёўка выступленняў. За права прадставіць Беларусь на конкурсе змагаецца дзясятка сольных выканаўцаў і калектываў.

Адкрые выніковы гала-канцэрт Michael Soul, а ў фінале праспявае КейСі. Артысты пазнаёміліся з камандай праекта, якая зоймецца падрыхтоўкай тэлешоу. Яно, дарэчы, адбудзецца да 8 сакавіка. Сёння ўдзельнікам паказалі макет сцэны. Таксама канкурсантаў запрасілі на здымкі відэавізітовак. Яны пройдуць у Белтэлерадыёкампаніі ў ноч з суботы на нядзелю. Кароткія ролікі будуць прэзентаваць фіналістаў і ісці перад іх выступленнямі.

Нагадаем, пераможца праекта адправіцца на "Еўрабачанне-2019", якое пройдзе ў маі ў Тэль-Авіве. Усе падрабязнасці конкурсу і закуліссе нацыянальнага адбору глядзіце ў праграме   "Eurovision-2019. Вынікі тыдня". Першы выпуск у гэтую нядзелю на "Беларусь 1" у 16:20, а таксама ў эфіры "Беларусь 24" у 22:50.