Фіналісты нацадбору на дзіцячае "Еўрабачанне-2019" сёння будуць рэпеціраваць у касцюмах

19 Верасня 2019

Сёння ў фіналістаў нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне-2019" рэпетыцыя ў сцэнічных касцюмах. Яна пачнецца ў 11:00 у студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі. Менавіта адтуль у рэжыме жывога гуку будзе весціся трансляцыя выніковага гала-канцэрта праекта. На прагон нумара ў кожнага фіналіста 40 хвілін. За гэты час у артыстаў будзе магчымасць удасканаліць гук, святло, а таксама графічнае афармленне. Упершыню з пляцоўкай конкурсу артысты азнаёміліся ўчора - на першай тэхнічнай рэпетыцыі. 

Хто ж адправіцца на дзіцячае "Еўрабачанне-2019", даведаемся заўтра. У 22:00 трансляцыю шоу пачнуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт медыяхолдынга tvr.by. У прамым эфіры свае перавагі выкажуць як суддзі, так і гледачы. Лідар галасавання атрымае фірмовую статуэтку - стылізаванае еўравізійнае сэрца, а таксама пуцёўку на міжнародны песенны конкурс. Нагадаем, дзіцячае "Еўрабачанне-2019" адбудзецца ў лістападзе ў польскім Глівіцэ.