Фіналісты нацыянальнага адбору на Еўрабачанне-2014 упершыню выпрабуюць конкурсную пляцоўку

8 января 2014

Сёння фіналісты нацыянальнага адбору на Еўрабачанне-2014 упершыню выпрабуюць конкурсную пляцоўку. Гэтымі хвілінамі ў студыі 600 Белтэлерадыёкампаніі праходзіць рэпетыцыя шоу. Кожнаму ўдзельніку адведзена 40 хвілін на тое, каб наладзіць гук, святло і некалькі разоў выканаць кампазіцыю. Рэпетыцыі пройдуць і заўтра на працягу ўсяго дня. А вось генеральны прагон адбудзецца ў дзень фіналу - 10 студзеня. Акрамя ўдзельнікаў праекта, на саўндчэк прыбылі і госці выніковага канцэрта. У прамым эфіры ў пятніцу праспяваюць Паліна Смолава, Гюнеш, Аляксандр Саладуха, Віталь Варанко, група Аўра.


А раніцай фіналісты вызначыліся з парадкам выступленняў - у канферэнц-зале Белтэлерадыёкампаніі прайшла жараб'ёўка. Зараз на вашым экране вы бачыце чарговасць выхаду канкурсантаў на шоу. Адкрые фінал Наталля Тамела, а апошняй перад публікай паўстане Tasha Odi. Усяго за стылізаванае еўравізійнае сэрца і пуцёўку на конкурс у Данію вядуць барацьбу 14 фіналістаў. Прамую трансляцыю фіналу пакажуць тэлеканалы Беларусь 1, спадарожнікавы Беларусь 24, а таксама можна глядзець і слухаць у рэжыме online на сайце Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.