Фіналісты народнага шоу талентаў "Я магу!" рыхтуюцца да галоўнага выступлення ў рамках тэлепраекта

27 апреля 2015

24 патэнцыяльныя пераможцы рэпеціруюць з творчай камандай Белтэлерадыёкампаніі, а гэта не менш за сотню спецыялістаў. Гэтым разам канкурсанты павінны паказаць новыя, удасканаленыя нумары. Хтосьці дапрацаваў дэталі выступлення і ўзяў больш высокую планку, а хтосьці разлічвае наладзіць інтэрактыў з тэлегледачамі падчас прамой трансляцыі. Магчымасці дазваляюць. Толькі ў студыі працуюць 14 камер. Разгледзець свайго фаварыта можна будзе з усіх ракурсаў. Гэта дапаможа зрабіць і правільны выбар, бо пераможцу выбера тэлеаўдыторыя.

Грандфінал тэлепраекта адбудзецца 30 красавіка ў 18:55. Нагадаем, усе 24 фіналісты будуць выступаць ужывую ў рэжыме прамога эфіру. У трансляцыі два аддзяленні з перапынкам на "Панараму". А адразу пасля выступлення ўсіх удзельнікаў на працягу 30 хвілін можна будзе галасаваць за свайго фаварыта. Пераможца атрымае аўтамабіль Geely і грашовы прыз.