Фінал нацадбору "Еўрабачання-2019" глядзіце ў 22:00

7 марта 2019

Што датычыцца ўвагі прыхільніц "Еўрабачання", то зараз яна, напэўна, засяроджаная на фінале нацыянальнага адбору песеннага конкурсу і ўжо праз лічаныя гадзіны ўвянчаецца прэзентам у выглядзе вырашанай інтрыгі: хто прадставіць нашу краіну ў маі ў Тэль-Авіве. Да гала-канцэрта застаецца менш за гадзіну. У 22:00 яго пакажуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт медыяхолдынга tvr.by. Трансляцыя шоу будзе весціся з суседняй для "Панарамы" студыі "600 метраў". Там зараз працуе мая калега Іна Пілевіч


Якая атмасфера пануе ў студыі, і чым здзівіць шоу у гэтым сезоне?

Такой сцэны нацыянальнага адбору гледачы яшчэ не бачылі. Арганізатары сышлі ад класічнай прамавугольнай формы пляцоўкі. Зараз у яе з'явіліся вось такія подыумы, якія дазволяць артыстам узаемадзейнічаць з танцплошчай. Таксама ўпершыню ў гісторыі праекта журы памяняе кулуары тэлецэнтра на сцэну. Падчас трансляцыі суддзі будуць знаходзіцца тут - проста перад канкурсантамі, каля вось гэтых стоек. Гледачы змогуць убачыць рэакцыю суддзяў, а таксама іх адзнакі адразу пасля выступлення на такіх вось табло. Нагадаем, паводле палажэння нацыянальнага адбору, у гэтым сезоне менавіта журы вызначыць прадстаўніка нашай краіны на конкурсе. Склад судзейскай калегіі будзе абвешчаны падчас прамога эфіру. Але мне атрымалася эксклюзіўна запісаць інтэрв'ю з адным з членаў журы. Прашу рэжысёраў паказаць урывак інтэрв'ю.

Сачыць за выступленнямі сапернікаў і чакаць вынікаў шоу ўдзельнікі будуць у грын-рум. Так званы зялёны пакой абсталяваны непасрэдна ля тэлепавільёна  "600 метраў". На тое, каб разабрацца ў лагістыцы пляцоўкі, ды і аддтачыць сваё выступленне, артыстам былі адведзеныя два дні. Ва ўдзельнікаў была магчымасць адкарэкціраваць святло, гук, графічнае афармленне і раскадроўку нумароў. Генеральны ж прагон у рэжыме прамога эфіру завяршыўся некалькі гадзін таму. У гэтыя хвіліны канкурсанты адпачываюць, настройваюцца на выступленне ў грымёрках. За права прадставіць Беларусь на прэстыжным тэлешоу змагаюцца дзясятак фіналістаў - як сольныя выканаўцы, так і калектывы.

Гэтым вечарам яны прэзентуюць кампазіцыі на беларускай, рускай і англійскай мовах. Сярод фіналістаў прадстаўнікі не толькі айчыннай, але і замежнай эстрады. Пераможцу праекта дастанецца стылізаванае еўравізійнае сэрца і, вядома ж, музычная пуцёўка на конкурс. Нагадаем, "Еўрабачанне-2019" у маі прымае Тэль-Авіў.