Фінал нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2019" сёння ў 22:00

7 марта 2019

Хто стане ўладальнікам "еўравізійнага сэрца" і выступіць ад Беларусі на конкурсе песні "Еўрабачанне-2019"? Фінал нацыянальнага адбору сёння ў 22:00.

Прамую трансляцыю будуць весці адразу пяць платформ Белтэлерадыёкампаніі: тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", у рэжыме on-line сайт медыяхолдынга tvr.by, а таксама хваля 103,7 Радыус FM і сайт радыёстанцыі. Вядучымі гала-шоу ужо традыцыйна стануць Вольга Рыжыкава і Тэа. Тым часам найбуйнейшы медыяхолдынг краіны працягвае падрыхтоўку да вячэрняга перфомансу. Напярэдадні на Макаёнка, 9 адбыліся індывідуальных рэпетыцыі канкурсантаў, а таксама першы прагон шоу. Сёння ў рэжыме прамога эфіру ў "шасцісотцы" пройдзе генеральны прагон - дакладная версія фіналу нацадбору. Па сутнасці, гэта апошняя магчымасць выканаўцаў праверыць свой нумар і яго раскадроўку для тэлеверсіі. Нагадаем, сёлета пераможца нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2019" выступіць ад нашай краіны на конкурсе ў Тэль-Авіве ў першай частцы першага паўфіналу.