Фінал нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2018". Заўтра выберуць прадстаўніка Беларусі

30 Жніўня 2018

Да галоўнай інтрыгі нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне" засталіся суткі. Ужо заўтра гледачы нашага канала даведаюцца, хто менавіта прадставіць Беларусь на міжнародным конкурсе песні. У гэтыя хвіліны ў сценах Белтэлерадыёкампаніі праходзіць апошняя падрыхтоўка да фінальнага шоу. У студыі "600" з выканаўцамі працуе каманда галоўнага медыяхолдынга краіны. Сёння ў прэтэндэнтаў на еўравізійную пуцёўку адбылася першая рэпетыцыя ў касцюмах. Наперадзе генеральны прагон і фінальны гала-канцэрт.

Нагадаем, прамую трансляцыю шоу будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1", спадарожнікавы "Беларусь 24", а таксама афіцыйны сайт медыяхолдынга. Фінал нацыянальнага адбору глядзіце заўтра ў 10 вечара.


Папулярныя

Рэкамендуемыя