Фільм "Т-34" паказалі ў сталічным кінатэатры людзям з абмежаванымі магчымасцямі

14 января 2019

Кіно, даступнае для ўсіх. Фільм "Т-34" паказалі ў сталічным кінатэатры людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Фільм узгадвае гістарычныя падзеі, а таксама дэманструе прыклад сапраўднай мужнасці і стойкасці. Бясплатны сеанс арганізаваны дабрачынным фондам, Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі і Паралімпійскім камітэтам.

Арганізатары плануюць запусціць і гарачую псіхалагічную дапамогу. Раз на тыдзень група спецыялістаў будзе сустракацца з людзьмі, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю.