Фільм - адкрыццё "Лістапада" - стужка "Бацька"

22 октября 2019
Меней за гадзіну таму стаў вядомы фільм-адкрыццё Міжнароднага фестывалю "Лістапад". Першая стужка - поўнаметражная гісторыя балгарскай вытворчасці "Бацька". Містычная карціна ўжо атрымала Гран-пры кінафоруму ў Карлавых Варах - "Хрустальны глобус". Акрамя таго, у стужкі - прыз за лепшую рэжысуру ад Сахалінскага міжнароднага кінафестывалю. Зняў яе дуэт з Сафіі Крысціна Грозева і Петар Вылчанаў. Гісторыя распавядзе пра падарожжа прымхлівага бацькі і сына, які аддаліўся ад яго. Нагадаем, адкрыюць "Лістапад" першага лістапада ў кінатэатры "Масква".