Фільм-адкрыццё "Лістапада" - балгарская стужка "Бацька"

22 Кастрычніка 2019

Сёння стаў вядомы фільм-адкрыццё мінскага фестывалю "Лістапад".
1 лістапада на маштабным экране кінатэатра "Масква"  трагікамедыя балгарскай вытворчасці "Бацька". Фільм з налётам містыкі і філасофіі ўжо атрымаў Гран-пры кінафоруму ў Карлавых Варах "Хрустальны глобус" і прыз за лепшую рэжысуру Сахалінскага міжнароднага кінафестывалю. Гісторыя распавядзе аб падарожжы забабоннага бацькі і сына, які аддаліўся ад яго. Рэжысёрам выступіў  дуэт з Сафіі - Крысціна Грозева і Петар Вылчанаў.
Білеты на цырымонію адкрыцця паступяць у продаж у найбліжэйшыя дні. Кошт квіткоў 20 рублёў.  XXVI "Лістапад" пройдзе з 1 па 8 лістапада. Сёлета на шасці галоўных экранах сталіцы пакажуць 154 фільмы.