Фільм Кірыла Сярэбраннікава "Лета" сёння выходзіць у беларускі пракат

7 июня 2018

Карціна распавядае аб самым пачатку творчага шляху Віктара Цоя і групы "Кіно", аб узаемаадносінах з Майкам Навуменкам, яго жонкай Наталляй і прадстаўнікамі рок-руху Ленінграда 81-га года. Віктара Цоя ў карціне сыграў карэйскі акцёр Тэа Ю, Майка Навуменку - музыкант Рома Звер. Карціна "Лета" была ўключана ў асноўны конкурс 71-га Канскага кінафестывалю.