Фільм "Вёска Дудзічы" перамог у моладзевым конкурсе "Еўразія. DOC: 4 хвіліны"

1 октября 2019

Фільм аб жыцці ў адселенай тэрыторыі Беларусі прызнаны лепшай дакументальнай працай 2019 года на моладзевым конкурсе "Еўразія.DOC 4 хвіліны". 

Аўтарамі карціны сталі нашы калегі з Агенцтва тэленавін. Узнагароджанне адбылося напярэдадні ў Смаленску. Пераможцаў павіншаваў член журы, генеральны дырэктар радыёстанцыі "Гаворыць Масква", Уладзімір Мамантаў, які высока ацаніў працу творчай групы.