Фільм Агенцтва тэленавін выйшаў у фінал фестывалю "Еўразія.doс"

2 октября 2019

Фільм Агенцтва тэленавін  "Незабыты подзвіг. Марат Казлоў" выйшаў у фінал прэстыжнага Міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно  "Еўразія.doс". Сёння ў кінатэатры "Беларусь" праект прадставіла яго аўтар, наша калега Алеся Высоцкая. Трылогія распавядае пра дзяцей вайны, іх няпросты лёс і ўчынкі, якія час назваў няйнакш  як гераічнымі. Творчая каманда правяла сапраўднае расследаванне, каб сабраць гістарычныя факты, а таксама  знайсці ім пацвярджэнне не толькі ў дакументах, але і ў сведчаннях відавочцаў. 

Пераможца фестывалю назавуць 4 кастрычніка. На кінафоруме гледачы ўбачаць 28 карцін як вядомых дакументалістаў, так  і пачаткоўцаў з 12 краін.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя