Філіял Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў прымае аўстрыйска-беларускі вернісаж

23 сентября 2020
Такая калабарацыя дэманструе на палотнах, як праз колер перадаць мелодыю. Цэнтр экспазіцыі - партрэты  класікаў Брамса, Чайкоўскага, Шуберта. Частка жывапісных палотнаў прыбыла з сусветнай музычнай сталіцы Вены. Некаторыя творы беларускія мастакі пісалі непасрэдна пад тэматыку выставы. Дарэчы, яна і адкрывае юбілейны сезон арт-лакацыі.

Алеся Іназемцава,  намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў: "Былі некаторыя цяжкасці дастаўкі гэтых работ з аўстрыйскага боку менавіта там, у зборы, таму што еўрапейскія краіны былі на каранціне. Ідзе размова пра тое, каб гэтая выстава  ў тым выглядзе, у якім яна тут прадстаўлена, усё-такі  яшчэ трапіла і да аўстрыйскіх гледачоў". 

Экспазіцыі нададуць дынаміку. Паколькі ў залах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў палотны  застаюцца  да 1 лістапада, то праект будзе суправаджацца творчымі сустрэчамі, музычнымі вечарамі і арт-экскурсіямі.